Сяргей Календа
Сяргей Календа
пісьменьнік, макулатуршчык

0 +7 891

МАКУЛАТУРА #2

Часопіс беларускае прозы “МАКУЛАТУРА” распачынае прыняцьце прозы і перакладаў у другі нумар які будзе сымбалічна называцца Scottcкі

Scotland grungy flag by think0

 Часопіс беларускае прозы “МАКУЛАТУРА”

Распачынае прыняцьце  прозы і перакладаў у другі нумар які будзе сымбалічна называцца Scottcкі

Другі нумар будзе прысьвечаны скотам, менавіта шатляндцам, чаму так, адказ няхай кожны дасьць сабе свой, але зразумела што Макулатура не чакае ад усіх навокал банальных эсэяў пра Шатляндыю альбо апавяданьняў у якіх дзея праходзіць у абставінах Высакагор'яў альбо ў атачэньні кільтаў! 

Мы будзем вельмі радыя вашым цікавым падарожным занатоўкам, вольным разважаньням пра незалежнасьць і мову скотаў, а таксама перакладам шатляндскіх пісьменьнікаў, мы нават не спалохаемся, але наадварот будзем радыя атрымаць ад  вас вашу асабістую прозу (не прысьвечаную скотам), галоўнае каб мы атрымалі ўсё ў пэўныя тэрміны!

Над другім нумарам, як і над першым будуць працаваць мастакі, якія будуць па магчымасьці і зацікаўленасьці пэўнымі шэдэўрамі, ілюстрыраваць іх...

 Мова – беларуская й расейская, таксама ангельская.

Умовы і тэрміны:

даслаць свой CV  + тэкст (проза, эсэя, пераклад) ня болей за 10 старонак памерам А4, 12 шрыфтом Times New Roman без палутарных інтэрвалаў, да 1 сакавіка 2012 года

на скрыню sergejkalenda@yandex.ru

 Распаўсюд інфармацыі вітаецца!

 

Обсуждение (0)